Гомельская областная организация Белорусского Общества Красного Креста

  • 2 164.jpg
  • 2 579.jpg
  • 2 645.jpg
  • 20130420_104323.jpg
  • getImage.jpg
Вада для медыкаў

Гомельская абласная інфекцыйная бальніца праводзіць каласальную працу па лячэнні хворых на каронавірус. У гэты нялёгкі для краіны перыяд супрацоўнікі бальніцы заўсёды акружаны клопатам неабыякавых людзей. Акцыя Гомельскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа – таму пацвярджэнне.


Партнёрства Чырвонага Крыжа і неабыякавых людзей з усёй краіны – урадлівая глеба для добрых спраў. Пры падтрымцы кампаніі «Кока-Кола» абласное аддзяленне арганізацыі перадала Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы 800 літраў пітной вады. Прадпрыемства актыўна падтрымлівае медыцынскія ўстановы па ўсёй краіне.


МІКАЛАЙ ВЕЙС, НАЧАЛЬНІК КАМЕРЦЫЙНАГА АДДЗЕЛА ГОМЕЛЬСКАГА ФІЛІЯЛА УП «КОКА-КОЛА БЕЎРЫДЖЫЗ БЕЛАРУСЬ»

(Мы очень долго работаем с объединением «Красного Креста». Данная помощь сейчас актуальна как никогда. В связи с тем, что мы объединились мы хотим точечно оказать содействие в Минске и регионах Беларуси. На данный момент роздано 10000 литров воды медикам, которые задействованы в борьбе с пандемией)

Для персанала бальніцы падтрымка заўсёды актуальная. А калі надвор“е пацяплее, запас пітной вады будзе асабліва запатрабаваным.


СЯРГЕЙ БІРЫЧ, ГАЛОЎНЫ ЎРАЧ ГОМЕЛЬСКАЙ АБЛАСНОЙ ІНФЕКЦЫЙНАЙ КЛІНІЧНАЙ БАЛЬНІЦЫ

(Сейчас прохладно на улице, но скоро будет лето, будет жарко и потребность в жидкости будет увеличиваться...Средства защиты не позволяют во время работы принимать жидкость, они будут пить ее после выхода из грязной зоны)


З самага пачатку распаўсюджвання інфекцыі Гомельскае абласное аддзяленне Чырвонага Крыжа садзейнічае барацьбе з COVID-19. Медыкі ўсёй вобласці адчуваюць іх клопат. Спектр дапамогі, якую аказвае арганізацыя, сапраўды шырокі і ўключае розныя віды работ.


АЛЕНА ЦІМАШЭНКА, СПЕЦЫЯЛІСТ МЕДЫКА-САЦЫЯЛЬНАЙ СЛУЖБЫ ЧЫРВОНАГА КРЫЖА «ДАПАМОГА»


З дапамогай надзейных сяброў Чырвоны Крыж будзе рабіць усё магчымае, каб героі ў белых халатах ведалі – грамадства іх цэніць.

Падрабязней у відэаматэрыяле тэлеканала Беларусь 4


 

Все права защищены. © 2009 - 2014